Навігацыя
Навіны
Дакумэнты й артыкулы
Файлы

Форум
Зваротная сувязь
Пошук
Напішы ліст Зьмітру Жалезьнічэнку
Сябры
Партыя БНФ

Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы
Наша кнопка

код кнопкі

Адбылася прэзэнтацыя фільма "Дзень Волі" (+ фотарэпартаж)
dzien_voliУ сядзібе партыі БНФ адбылася прэзэнтацыя дакумэнтальнага фільма Юрыя Хашчавацкага і Уладзімера АрловаДзень Волі”. Кінастужка прысьвечаная 90-ай гадавіне Беларускай Народнай Рэспублікі, а яе прэм’ерны паказ прымеркаваны да 17 угодкаў наданьня Канстутыцыйнага статусу Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Арганізатарамі імпрэзы выступіў незалежны тэлеканал “Белсат” і культурніцкая камісія партыі БНФ.


Прэс-група Моладзі БНФ 27.08.2008 Далей... · Для друку
"Зброя мастака - яго карціны" (+ фотарэпартаж)
bnr_vystavaУ менскай сядзібе Партыі БНФ адбылося ўрачыстае закрыцьцё мастацкай выставы "Заснавальнікам БНР". Выстава праходзіць на працягу жніўня ў рамках кампаніі па адзначэньні 90-годзьдзя абвяшчэньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, зладжанай камісіяй па культуры Партыі БНФ.

Прэс-група Моладзі БНФ 26.08.2008 Далей... · Для друку
Моладзь БНФ падрыхтавала спэц-выпуск прымеркаваны да сьвята Незалежнасьці 25 жніўня
sciahМоладзь БНФ падрыхтавала спэц-выпуск газэтыМоладзь БНФ” прымеркаваны да сьвята Незалежнасьці 25 жніўня. У гэтым выпуску ўтрымліваецца шмат інфармацыі пра падзеі, якія адбываліся 17 гадоў таму, успаміны дэпутатаў Вярхоўнага Савета ХІІ скліканьня, артыкулы, прысьвечаныя сёньняшняму дню, парляманцкім выбарам, кампаніі па “лібералізацыі” рэжыму.

Прэс-група Моладзі БНФ 25.08.2008 Далей... · Для друку
25 жніўня - дзень наданьня Дэклярацыі аб Незалежнасьці Беларусі Канстытуцыйнага статусу. Віншуем са сьвятам Незалежнасьці!

kaniec25 жніўня, празь некалькі дзён пасьля падаўленьня путчу ГКЧП, Дэклярацыя аб Сувэрэнітэце атрымала Канстытуцыйную сілу. Беларусь узапраўды сталася Незалежнай, а праграма БНФ, якая дэкляравалася напачатку яго заснаваньня, у 1989 годзе, была цалкам выкананая. Сваімі ўспамінамі дзеляцца дэпутаты Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня Лявон Баршчэўскі, Алег Трусаў і Валянцін Голубеў.


Прэс-група Моладзі БНФ 25.08.2008 Далей... · Для друку
МОЛАДЗЕВЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ СПАБОРНІЧАЛІ НА ФУТБОЛЬНЫМ ПОЛІ
futbolМора эмоцыяў, пабiтыя ногi i несусьветнае задавальненьне ад добрай гульнi атрымалi ўдзельнiкi футбольнага турнiру "За Свабоду й
Незалежнасьць", праведзенага "Моладзьдзю БНФ" на школьнай пляцоўцы па вуліцы Захарава.

Прэс-група Моладзі БНФ 24.08.2008 Далей... · Для друку
Запрашаем на прэм'еру фільма "Дзень Волі"!
afisadvsm226 жніўня а 19 гадзіне ў сядзібе БНФ (Варвашэні (пр. Машэрава), 8) адбудзецца прэм'ера дакументальнага фільма Юрыя Хашчавацкага і Уладзіміра Арлова "Дзень Волі", зьнятага на замову тэлеканала "Белсат".

У фільме паказаная гісторыя Беларускай Народнай Рэспублікі вачыма пісьменніка і гісторыка Уладзіміра Арлова, старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвіллы, якая жыве і працуе ў Канадзе, журналіста “Радыё Свабода” Сяргея Навумчыка. Удзельнікі разважаюць ня толькі над мінулым, але таксама і над шанцамі Беларусі на атрыманьне сапраўднай Незалежнасьці. Фільм заканчваецца выказваньнем Вацлава Гавэла, што "без дэмакратычнай Украіны і Беларусі яе можа быць дэмакратычнай Эўропы".

Прэс-група Моладзі БНФ 22.08.2008 Далей... · Для друку
Паважаныя сябры, распачалася перарэгістрацыя Моладзі БНФ.
У сувязі з чарговым зьездам Моладзі БНФ, што адбудзецца 19 кастрычніка, сябрам Моладзі БНФ трэба пацьвердзіць сваё сяброўства. Гэта робіцца для таго, каб Вы маглі ўдзельнічаць у зьездзе Моладзі БНФ, вылучаць дэлегатаў на зьезд і быць імі. Для таго, каб пацьвердзіць сваё сяброўства трэба прыйсьці на сядзібу Партыі БНФ (Варвашэні (Машэрава), 8) і напісаць адмысловую заяву. На сядзібе кожны дзень, ў пакоі Моладзі БНФ, прысутнічаюць сябры Рады Моладзі БНФ, якія ўсё могуць патлумачыць. Працэдура, калі Вы мусіце прыйсьці ў сядзібу Партыі БНФ, тычыцца толькі менскіх сябраў БНФ.
У рэгіянальных суполках Моладзі БНФ перарэгістрацыя будзе адбывацца на месцы.

Канчатковы тэрмін перарэгістрацыі - 12 кастрычніка.

Прэс-група Моладзі БНФ 22.08.2008 Для друку
Запрашаем на закрыцьцё выставы "Заснавальнікам БНР"!
vystava_bnr25 жніўня а 19 гадзіне на Ўправе БНФ адбудзецца ўрачыстае закрыцьцё выставы "Заснавальнікам БНР". Сярод запрошаных бард Зьміцер Бартосік і іншыя.

У экспазыцыі прадстаўленыя больш за трыццаць твораў беларускіх мастакоў з прыватнай калекцыі кіраўніка клюбу “Спадчына” Анатоля Белага. У ліку аўтараў твораў выставы – народны мастак Беларусі Ўладзімер Стальмашонак, вядомы беларускі графік Мікола Купава, старшыня Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, кіраўнік творчае суполкі “Пагоня” Алесь Марачкін і іншыя творцы.

Пасьля закрыцьця выстава яшчэ прадзейнічае тыдзень.

Прэс-група Моладзі БНФ 20.08.2008 Для друку
Сяргей Парсюкевіч і Андрэй Кім на волі!

Раніцай 20 жніўня адзін зь лідэраў прадпрымальнікаў, палітзьняволены Сяргей Парсюкевіч быў вызвалены з турмы. Асуджаны да 2,5 гадоў зьняволеньня пасьля ўдзелу ў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Менску, ён адбываў пакараньне ў Менскай калёніі №1. Тое рашэньне судовай інстанцыі засноўвалася на абвінавачваньні Парсюкевіча ў зьбіцьці міліцыянта падчас знаходжаньня ў спэцпрымальніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна. Аднак сам Сяргей сьцвярджаў супрацьлеглае – насамрэч зьбілі яго.



Прэс-група Моладзі БНФ 20.08.2008 Далей... · Для друку
Старонка 1 з 70 1 2 3 4 > >>

Пампуй апошні 19-ты выпуск газэты «Моладзь БНФ»




Выпуск №17 (PDF/1.2 Mb)
Выпуск №16 (PDF/3.9 Mb)
Выпуск №15 (PDF/0.5 Mb)
Выпуск №12 (PDF/0.5 Mb)
Выпуск №11 (PDF/0.6 Mb)
Выпуск №10 (PDF/1.1 Mb)
Выпуск №9 (PDF/0.9 Mb)
Госьць
Імя

Пароль



Забыў пароль?
Запытай на новы тут.
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Моладзь БНФ ©2007