Навігацыя
Навіны
Дакумэнты й артыкулы
Файлы

Форум
Зваротная сувязь
Пошук
Напішы ліст Зьмітру Жалезьнічэнку
Сябры
Партыя БНФ

Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы
Наша кнопка

код кнопкі

Моладзевы дыскусійны клюб: «Які патрэбны нам Белсат?»
8 траўня на Ўправе партыі БНФ адбыліся дэбаты на тэму «Які Белсат нам патрэбны?» Да выступу былі запрошаныя Зьміцер Падбярэскі, вядучы музычнай праграмы «Кухня» на Белсаце, і Севярын Квяткоўскі, які таксама мае досьвед працы на тэлеканале.

Прэс-група Моладзі БНФ 12.05.2008 Далей... · Для друку
Iльля Богдан: «Калі б я стаў прэзідэнтам...» (інтэрвію газэце «Народная воля»)

Ільля БогданЗ намеснікам старшыні моладзі БНФ Іллём Богданам мы знаёмыя даўно. Але пагаварыць пра жыццё і пра палітыку ўсё неяк не атрымлівалася. Нагодай стала ягонае нядаўняе затрыманне.

Размаўляла Лілія Валконская, журналіст газэты

«Народная воля»


Прэс-група Моладзі БНФ 10.05.2008 Далей... · Для друку
Выезд для моладзі за мяжу забаронены
Руслан ШошынСупрацоўнікі КДБ працягваюць ціснуць на актывістаў моладзі БНФ з прычыны міжнародных адукацыйных паездак. Сябра моладзевага крыла Партыі БНФ Руслан Шошын мусіў быў паехаць па адной з такіх праграмаў на кароткатэрміновае навучэньне ў Швэцыю. Аднак хлопец перад самым ад’ездам захварэў і ня здолеў прыняць удзел у дадзенай адукацыйнай праграме. Як высьветлілася пазьней, сам факт спробы студэнта Менскага дзяржаўнага тэхналягічнага каледжу Руслана Шошына перасячы мяжу вельмі занепакоіў “гэбістаў”. «Пакуль я знаходзіўся на бальнічным лісьце хворы дома, маім бацькам некалькі разоў тэлефанавалі з так званага Камітэту дзяржаўнай бясьпекі і пагражалі адлічэньнем мяне з каледжу», - распавёў Руслан.

Прэс-група Моладзі БНФ 09.05.2008 Далей... · Для друку
Кампанія моладзі БНФ "За беларускую АЭС без расейскіх рэактараў" (+ узоры прадукцыі)

Моладзь БНФ распачынае кампанію "За беларускую АЭС без расейскіх рэактараў". Тэма неабходнасці пабудовы на тэрыторыі Беларусі атамнай электрастанцыі шырока абмяркоўвалася і экспэртамі падчас правядзеньня круглых столоў у сядзібе Партыі БНФ, і інтэрнэт-карыстальнікамі на форумах. Асноўнымі слёганамі сёлетняга Чарнобыльскага шляху сталі "НЕ расейскай АЭС у Беларусі" і "НЕ будаўніцтву АЭС без належнага грамадзкага кантролю і экспэртызы", што яскрава сьведчыць пра актуальнасьць тэмы.


Прэс-група Моладзі БНФ 09.05.2008 Далей... · Для друку
14 траўня — рок‑маёўка
14 траўня ў 19:00 у менскім Da‑club (вул. Броўкі, 22) адбудзецца супольны канцэрт хэдлайнэраў беларускай незалежнай рок‑сцэны «Рок Май — My rock».
Удзел возьмуць гурты :B:N:, Band A, ZigZag, Pomidor/OFF, Amaroka, Tarpach, «Акропаль».

Прэс-група Моладзі БНФ 08.05.2008 Далей... · Для друку
Пэрфоманс моладзі БНФ у Дзень свабоды прэсы (ФОТА)

Моладзь БНФ адзначыла Усясьветны дзень свабоды прэсы, які быў заснаваны ААН у 1993 годзе, чарговым незвычайным пэрфомансам. Пакуль лідэры дэмакратычных партыяў дэманстратыўна чыталі незалежныя газэты ля будынку Галоўпаштамту, маладзёны пад наглядам некалькіх спэцназаўцаў ды кіраўніцтва міліцыі Ленінскага раёна рыхтавалі да адпраўкі незвычайную пасылку на імя міністра інфармацыі Ўладзімера Русакевіча. Актывісты загарнулі вялікую сьвіную галаву ў апошні нумар "Советской Белоруссии", паклалі яе ў скрыню ды накіравалі наўпрост на адрас міністэрства.   


Прэс-група Моладзі БНФ 03.05.2008 Далей... · Для друку
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі і выкладчыкаў
Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2008 год. У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Выкладчыкамі Школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права.
Месца правядзення: Вільня (Літва). Працоўныя мовы: беларуская і руская.

Прэс-група Моладзі БНФ 02.05.2008 Далей... · Для друку
Віншуем Алеся Каліту з Днём народзінаў!
kalita_moladzМоладзь БНФ віншуе свайго лідэра Алеся Каліту з 24-годзьдзем.
Зычым моцнага здароўя, непераможнасьці духу ў змаганьні за вольную Беларусь, непахіснасьці веры, чыстага каханьня. Няхай Божая ласка не абмінае цябе, а любоў да Беларусі штодзень узмацняе ды натхняе на далейшую барацьбу і змаганьне!
Жыве Беларусь!


Прэс-група Моладзі БНФ 01.05.2008 Для друку
Адбылася акцыя моладзі БНФ супраць пераносу помніка Максіму Багдановічу (фота+аўдыё)

     29 красавіка ў цэнтры Менску падчас ініцыяванай моладзьдзю БНФ грамадзка-культурнай акцыі каля 50 чалавек пратэставалі супраць пераносу помніка Максіму Багдановічу далей ад Нацыянальнага тэатра оперы і балета да Сувораўскай вучэльні. 
     Удзельнікі адначасова шэсьця і пэрфоманса сабраліся а 18-ай гадзіне з кветкамі ў скверы Янкі Купалы. У гэты час зьявіліся супрацоўнікі КГБ на чале з намесьнікам кіраўніка Цэнтральнага РУУС Грышчанкам, які папярэдзіў старшыню Культурніцкай камісіі Партыі БНФ Франака Вячорку пра мажлівасьць адміністратыўнай адказнасьці за арганізацыю несанкцыяванага шэсьця. Запэўніўшы міліцыянтаў у самастойнай ахове грамадзкага парадку з боку саміх удзельнікаў акцыі, людзі пачалі рух па вул. Я. Купалы ў бок месца, дзе раней знаходзіўся помнік славутаму беларускаму паэту Максіму Багдановічу.
     Слухаць аўдыёрэпартаж радыё "Нямецкая хваля" (1 mb)


Прэс-група Моладзі БНФ 28.04.2008 Далей... · Для друку
Старонка 1 з 64 1 2 3 4 > >>
Госьць
Імя

Пароль



Яшчэ не рэгістраваўся?
Цісні тут для рэгістрацыі.

Забыў пароль?
Запытай на новы тут.
Спампаваць нашу анкету
Анкета
Спампаваць апошні, 16-ты выпуск газэты «Моладзь БНФ».


Выпуск №15 (PDF/0.5 Mb)
Выпуск №12 (PDF/0.5 Mb)
Выпуск №11 (PDF/0.6 Mb)
Выпуск №10 (PDF/1.1 Mb)
Выпуск №9 (PDF/0.9 Mb)
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Моладзь БНФ ©2007